Вулкан Таранакі надзелены статусам юрыдычнай асобы з правамі чалавека

22 декабря 2017

Улады Новай Зеландыі надзялілі вулкан Таранакі на захадзе Паўночнага вострава статусам юрыдычнай асобы з правамі чалавека, паведамляе выданне "Нью Зеланд Херальд". Восем мясцовых плямёнаў падпісалі з урадам мемарандум аб паразуменні, які азначае, што яны будуць несці сумесную апеку над вулканам. Па новым законе, калі хтосьці прычыніць вулкану шкоду, то яму пагражае такое ж пакаранне, як калі б ён прычыніў шкоду племю.