У Беларусі стартавала масавая ўборачная кампанія збожжавых

17 июля 2023

Масавая ўборачнная кампанія збожжвых у Беларусі ўжо пачалася. Па краіне засвоена больш як 7 % плошчаў. Намалочана больш як 0,5 млн тон хлеба. Асноўная частка прыпадае на азімы ячмень, ён убраны на 90 % плошчаў.

У рэгіёнах на старт уборачнай прыпадаюць "Зажынкі". Паводле традыцыі жнеі збіраюць каласкі ў першыя снапы і дораць іх хлебаробам. У Дзяржынскім раёне свята аб'яднала аграрыяў васьмі гаспадарак. "Зажынкі" адбыліся на адным з палёў "Крутагор'я-Петкавічаў". Гэта сельгаспрадпрыемства - леташні рэкардсмен Беларусі па намалотах збожжа на адным камбайне "Гомсельмаш".

У гэтым жніве за права быць лепшым пазмагаюцца ўжо пяць машын айчыннай вытворчасці - гэта флагманскія мадэлі. У гаспадарцы ўжо скончылі ўборку азімага ячменю - ураджайнасць амаль удвая перавысіла сярэднюю па краіне. Усяго ж аграрыі Крутагор'я плануюць атрымаць за час жніва парадку 25 тыс. т збожжавых.

Сельгазарганізацыі Мінскай вобласці ўжо падыходзяць да завяршэння ўборкі азімага ячменю. Валавы збор культуры перавысіў 150 тыс. т. Прыступілі і да намалоту рапсу.