У Мінску каля чыгуначнага вакзала ўсталявалі два светлавыя шары з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў

8 апреля 2019

Новыя арт-аб'екты  ў сталіцы. Каля чыгуначнага вакзала завяршыліся мантажныя работы па ўсталяванні двух светлавых шароў з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў. Такія кампазіцыі з'явіліся і на ўездах у Мінск, ля Палаца спорту, "Мінск-Арэны" і стадыёна "Дынама". Усяго перад маштабным спартыўным форумам у сталіцы ўстанавілі 10 светлавых шароў.