У Мінску абновяць пляцоўку ля Палаца спорту

2 апреля 2024

У Мінску ідзе абнаўленне адной з галоўных святочных пляцовак пад адкрытым небам. Маштабныя працы разгарнуліся ля Палаца спорту. Зараз старое асфальтабетоннае пакрыццё змяняюць на плітку. Таксама рэканструкцыя закране бартавы камень. Ужо замянілі ліўневую камунікацыю, а электрычную прыстасавалі пад выязны гандаль і ўстаноўку навагодняй ёлкі.

У плане добраўпарадкаваць амаль 5,5 тыс. квадратных метраў. Для прагулак пляцоўка адкрыецца ўжо ў маі. Пасля на гэтай тэрыторыі выставяць стыльныя драўляныя хаткі для гандлю на пастаяннай аснове.