У Мінску названы найлепшыя спецыялісты і аб'екты турыстычнай галіны

11 декабря 2017

15 гадоў у нашай краіне праходзіць конкурс "Пазнай Беларусь". Самых лепшых выбіраюць сярод тураператараў, музеяў, аграсядзіб, гасцініц - ўсяго па 8 намінацыях. Названы і экскурсавод года - сёлета ім стаў сталічны гід Яўген Апанасевіч.

На наступны год запланавана падрыхтоўка турыстычных аб'ектаў і сервісу сталіцы да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.