У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў дзіцячага конкурсу жывапісу

23 сентября 2019

Дзіцячы погляд на свет, сям'ю і сяброўства. У Мінску падвялі вынікі конкурсу жывапісу "Шчасце жыць у мірнай краіне". Дзеці з усёй Беларусі даслалі дзве з паловай тысячы малюнкаў. Лепшыя з іх паказалі падчас выставы ў храме Усіх Святых. Таксама па выніках выдадзены зборнік малюнкаў "Дзеці за мір", дзе сабрана больш за сто творчых работ.

Раней у рамках конкурсу дзеці дасылалі свае вершы і сачыненні. Іх таксама аб'ядналі ў зборнікі.