У Мінску пачалі курсіраваць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам

3 февраля 2020
Машына на хаду атрымлівае зарад электрычнасці, у пэўны момант яна можа аўтаматычна  адключыцца ад токапрыёмніка і далей ехаць аўтаномна. Адной зарадкі хапае больш як на 20 кіламетраў. Такі тралейбус разам з пасажырамі сёння выехаў на 44-ты маршрут. З плюсаў  клімат-кантроль у салоне, а таксама кнопка адраснага адкрыцця дзвярэй  на ўваход і на выхад. Усяго сёлета беларуская сталіца закупіць 70 тралейбусаў з павялічаным аўтаномным ходам. Гэтыя машыны размяркуюць па розных раёнах горада.