У Мінску мітынг-рэквіем адбыўся ля мемарыяльнай дошкі Васілю Ігнаценку

26 апреля 2016

Сёння ўся Еўропа ўспамінае трагедыю 30-гадовай даўнасці - аварыю на Чарнобыльскай АЭС. Ва Украіне, Беларусі і Расіі праходзяць мемарыяльныя акцыі. У Мінску мітынг-рэквіем адбыўся ля мемарыяльнай дошкі герою Васілю Ігнаценку. Ён і многія іншыя прынялі першы і самы жорсткі ўдар радыяцыі. За мужныя і самаадданыя дзеянні пры ліквідацыі аварыі Васіль Ігнаценка пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

На мітынгу-рэквіеме плячом к плячу стаялі ліквідатары аварыі, работнікі МНС і юныя ратавальнікі-пажарныя. Памяць герояў ушанавалі хвілінай маўчання. Зараз у органах і падраздзяленнях МНС Беларусі працуюць каля ста чарнобыльцаў-ліквідатараў.