Абноўлены лячэбны корпус туберкулёзнай бальніцы адкрылі ў Гомелі

10 сентября 2020
У Гомелі пасля маштабнага капрамонту адкрыўся сёння лячэбны корпус № 1 абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы. Тут размяшчаюцца тры пульманалагічныя аддзяленні агульнай ёмістасцю 130 ложка-месцаў, кабінеты камп'ютарнай тамаграфіі, рэнтгенаўскі, спелеатэрапіі, пульмаскан, інгаляторый і эндаскапічнае аддзяленне. Усталявана сістэма кіслародазабеспячэння, якая адыгрывае адну з ключавых роляў у працэсе лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Новы корпус прыме першых пацыентаў у кастрычніку. 

На чарзе  будаўніцтва ў Гомелі корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама корпуса інфекцыйнай абласной бальніцы, разлічанага больш чым на 120 месцаў.