У Мінску і вобласці прагназуюць да мінус 20, моцны вецер і снег

6 февраля 2017

На гэтым тыдні ў Мінску і вобласці прагназуюць халоднае надвор'е - да мінус 20, моцны вецер і снег. Такую марозную свежасць да нас прынясуць паветраныя масы з Паўночнага Ледавітага акіяна. Вецер узмоцніць адчуванне холаду - тэмпература паветра будзе здавацца на 7 градусаў ніжэйшай, чым фактычная. У Мінску заўтра днём 12 з мінусам, уначы - 18 марозу. У такое надвор'е на дарогах магчыма галалёдзіца - трэба вытрымліваць большую дыстанцыю. Спецыялісты нагадваюць і аб правілах эксплуатацыі ацяпляльнага абсталявання ў дамах.

У выхадныя характар надвор'я ў Мінску і Мінскай вобласці зменіцца, маразы аслабнуць.