У Мінску гаварылі аб саюзных праграмах у галіне бяспекі

4 декабря 2013
Як не дапусціць пагрозы нацыянальным інтарэсам і бяспецы Беларусі і Расіі і эфектыўна супрацьстаяць трансгранічнай злачыннасці - сёння ў Мінску абмяркоўвалі парламентарыі дзвюх краін, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, міжнародныя эксперты. На семінары гаварылі аб перспектыўных саюзных праграмах у галіне бяспекі, абароны і праваахоўнай дзейнасці. Вынікам дыскусійнага форуму стаў новы дакумент.

Гаворачы канкрэтна аб бяспецы на знешніх межах Саюзнай дзяржавы, эксперты адзначылі, што ў гэтым кірунку ўжо зроблена даволі шмат. Зараз актуальны працэс дэмаркацыі ўкраінскай мяжы.