У Мінску ДАІ кантралюе вадзіцеляў мотатранспарту

25 апреля 2021

Бяспека на двух колах. ДАІ ўзмацніла кантроль за выкананнем правіл дарожнага руху аматарамі мотатранспарту. 

У Мінску кантралююць, як аматары мотатранспарту выконваюць правілы дарожнага руху. З пачатку года зафіксавана 9 аварый з удзелам матацыклістаў - 10 чалавек атрымалі траўмы. Асноўная прычына такіх здарэнняў - перавышэнне хуткаснага рэжыму і рэзкі стыль паводзін байкераў на дарозе.

Асаблівая ўвага таксама веласіпедыстам і аматарам іншых відаў экатранспарту. Інспектары праводзяць з імі прафілактычныя размовы і просяць быць асцярожнымі пры руху па тратуарах побач з пешаходамі.