У Мінску дзетак з асаблівасцямі развіцця вучаць катацца на лыжах

13 февраля 2019

Снежныя вяршыні і для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Інструктары валанцёрскага руху ў Мінску вучаць такіх дзетак катацца на лыжах. Сёлета снежны схіл асвоілі больш за тры дзясяткі дзетак з дыягназам ДЦП і «аўтызм». Заняткі праводзяць вопытныя інструктары, якія падбіраюць праграму пад кожнага асобна. Для зручнасці спецыяльныя прыстасаванні на лыжах, каб падтрымліваць і страхаваць.

Асаблівасці снежнай адаптацыі, першыя цяжкасці і ўражанні ў сюжэце Марыны Мураўёвай сёння у нашым вячэрнім выпуску ў 18:00.