У Мінск вяртаецца спякота

11 июля 2016

З паўднёвага захаду Еўропы на тэрыторыю цэнтральнага рэгіёна распаўсюдзіцца цёплае паветра. Адпаведна на працягу тыдня павысіцца тэмпература. Ноччу прагназуецца ад 12 да 20 цяпла. У дзённыя гадзіны слупок тэрмометра будзе вар'іравацца ў межах 22-29 градусаў са знакам плюс. У паўднёва-ўсходніх раёнах вобласці  перавысіць адзнаку 30. Але ж не абыдзецца без дажджоў.  У бліжэйшыя дні чакаюцца кароткачасовыя ападкі з навальніцамі, шквалістым ветрам, а месцамі з градам.

Уікнд сіноптыкі таксама прагназуюць дажджлівым. Ноччу 14-18 са знакам плюс, удзень паветра прагрэецца да 26-ці. Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца і на пачатку наступнага тыдня.