У Мінск працягваюць прыбываць удзельнікі і балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў

20 июня 2019

Працягваюць прыбываць у беларускую сталіцу таксама балельшчыкі і ўдзельнікі II Еўрапейскіх гульняў. Паток турыстаў гэтымі днямі ў нацыянальным аэрапорце б'е ўсе рэкорды. Рэйсы прыбываюць літаральна кожныя паўгадзіны. У самой жа паветранай гавані праца пабудавана так, каб пасля выхаду з самалёта як мага хутчэй можна было дабрацца да гасцініц і паспець выспацца, патрэніравацца, пазнаёміцца з краінай. Як сустракаюць замежных гасцей?

Рэпартаж Аляксандра Лучонка (відэа).