Пенсіённы ўзрост у Беларусі павышацца не будзе

24 июля 2015

Пенсіённы ўзрост у Беларусі павышацца не будзе. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней былі разгледжаны праблемы буйных прамысловых прадпрыемстваў. Прыярытэтныя задачы - захаванне працоўных калектываў і своечасовая выплата зарплаты. Аднак не трэба забываць і пра найбольш неабароненыя слаі насельніцтва. Клопат пра іх - першарадная функцыя дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным звальненне пенсіянераў, здольных працаваць і далей.

Сёння ў Беларусі - больш за 2,5 мільёна пенсіянераў, 646 тысяч з іх працуюць. Адно з патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы - забяспечыць поўную і своечасовую выплату пенсій і сацыяльных дапамог. 

Штомесяц дзяржава выдаткоўвае 7,4 трыльёна рублёў на выплату пенсій.  Сярэдняя  пенсія па ўзросце зараз складае 2 мільёны 749 тысяч.