У Мемарыяльным комплексе "Яма" пачынаецца мітынг

2 марта 2018

У цэнтры беларускай сталіцы - у Мемарыяльным комплексе "Яма" - пачынаецца мітынг. Ён прысвечаны 76-годдзю найбуйнейшага пагрому ў Мінскім гета. На цырымонію памяці запрошаная дэлегацыя Амерыканскага яўрэйскага камітэта, ветэраны вайны, былыя вязні гета, прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпкорпуса.

А ў Магілёве адкрылася выстава, прысвечаная лагеру смерці "Трасцянец". Ён стаў найбуйнейшым у нашай краіне і чацвёртым па колькасці забітых вязняў сярод канцлагераў Еўропы. У стварэнні экспазіцый удзельнічалі гісторыкі Беларусі, Германіі і Аўстрыі. Тут і архіўныя дакументы, асабістыя гісторыі і ўспаміны.

Плануецца, што працы па стварэнні мемарыяла на месцы лагера смерці "Трасцянец" працягнуцца сёлета.