Падтрымаць беларускую зборную на Алімпіядзе ў Рыа выйшлі футбольныя каманды магілёўскага абласнога і гарадскога выканкамаў

3 августа 2016

Таварыская сустрэча прайшла на стадыёне "Юнацтва". У склад каманд увайшлі кіраўнікі ўпраўленняў, дырэктары прадпрыемстваў рэгіёна і алімпійскія чэмпіёны розных гадоў. Сярод іх капітан алімпійскай зборнай Беларусі ў Рыа Аляксандр Багдановіч і біятланіст Сяргей Новікаў - сярэбраны прызёр Гульняў у Ванкуверы.

Сяргей Новікаў, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы: "Гэта важна для ўсіх людзей, не толькі для спартсменаў. І для нас гульцоў - разварушыцца, пагуляць, адно з адным пагутарыць. Але і, вядома ж, папулярызацыя футбола і ўсяго алімпійскага руху. Падтрымаць і пахварэць за нашых алімпійцаў, якія паехалі на Алімпіяду".

Таварыская сустрэча скончылася з лікам 1:1. А кубак застаўся на ганаровым месцы ў абласной федэрацыі футбола.