У сакавіку ў Жыткавіцкім раёне арганізуюць паромную пераправу праз Прыпяць

20 января 2018

Аб гэтым напярэдадні паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацыі. Нагадаем, з-за непагадзі ў мінулую нядзелю мацаванне пантоннага моста праз раку было пашкоджана. Яго ўсталявалі як часовую замену аўтамабільнаму мосту, які трэснуў у снежні мінулага года. Зараз да месца паромнай пераправы ўладкоўваюць пад'язную дарогу.

Пакуль людзей з аднаго берага на другі перавозяць на катарах. Цяжкагрузы рухаюцца па рэспубліканскіх дарогах. На думку спецыялістаў, аднавіць пантонны мост можна будзе пры спрыяльным надвор'і, калі спыніцца крыгаход і шарош.