У Лагойскім раёне адкрылі малочна-таварны комплекс МТЗ

30 апреля 2021

Рэгіёны Беларусі гатовы прапанаваць інвестарам землі і ўсе ўмовы для развіцця малочнай жывёлагадоўлі. Тым больш што менавіта вытворчасць малака становіцца драйверам росту АПК. Гэта сёння заявілі ў Лагойскім раёне, дзе адкрылі новы малочна-таварны комплекс сельскагаспадарчага цэха Мінскага трактарнага завода. На ферме будуць 384 дойныя каровы. Дарэчы, яны ўжо даюць 20 літраў малака за суткі. Уся прадукцыя экстра-класа. Для МТЗ гэта ўжо другі падобны аб'ект за апошні час. 

Новы комплекс МТЗ стаў і своеасаблівым падарункам да Першамая. На памяць і ў якасці добраўпарадкавання тэрыторыі госці высадзілі побач з фермай некалькі дрэў сакуры.