У Лагойску ўрачыста павіншавалі Дзмітрыя Паповіча - сёння яму 96

7 мая 2021

17-гадовым юнаком ён трапіў на вайну, ваяваў на 1-м Украінскім фронце ў стралковай дывізіі, прайшоў Польшчу, Венгрыю, Румынію, а перамогу сустрэў у Берліне. Сказаць словы падзякі за подзвіг і ўручыць падарункі прыехаў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч. Таксама да віншаванняў далучыліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі Саюза жанчын і моладзь. У двары дома  ветэрана дзеці прачыталі вершы, выканалі песні, а аркестр выканаў знакамітую кампазіцыю "Дзень Перамогі".

Сёння ў Мінскай вобласці  больш за 400 ветэранаў. Ніводны гэтымі днямі не застаецца без увагі.