Беларусь зацікаўлена ў ваенна-стратэгічным супрацоўніцтве з дзясяткамі расійскіх прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.
У падмаскоўнай Кубінцы праходзіць міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армія-2018". Нашу краіну прадстаўляе дэлегацыя, якую ўзначальвае Міністр абароны Андрэй Раўкоў. Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства наведаў канцэрн "Калашнікаў" і сустрэўся з прадстаўнікамі навукова-вытворчай карпарацыі "Уралвагонзавод". Адзначым, што менавіта на гэтым прадпрыемстве прайшлі мадэрнізацыю беларускія танкі Т-72-Б3, на якіх нашы вайскоўцы сёлета паспяхова выступілі на Армейскіх гульнях. Таксама дасягнута дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве з карпарацыяй "Алмаз-Антэй", якая паставіла ў Беларусь батарэю зенітна-ракетных комплексаў Тор-М2. Прайшлі перамовы і з прадпрыемствамі "Іркут", "Верталёты Расіі" і "Расабаронэкспарт".
Сяргей Сіманенка, намеснік міністра абароны Беларусі: "У рамках ваенна-стратэгічнага супрацоўніцтва мы шчыльна ўзаемадзейнічаем з расійскімі калегамі і закупляем узоры ваеннай тэхнікі ў іх і мадэрнізуем нашы ўзоры на прадпрыемствах прамысловасці РФ. Мы вельмі шчыльна ўзаемадзейнічаем. Аддаем усялякі прыярытэт узорам тэхнікі Расійскай Федэрацыі".
Ваенна-тэхнічны форум "Армія-2018" прадоўжыцца да 26 жніўня.