У Летнім амфітэатры пачаўся мантаж галоўнай сцэны "Славянскага базару"

6 июля 2023

У чаканні фірмовых аўтарскіх фестывальных фанфар! Віцебск у прадчуванні "Славянскага базару"!

У Летнім амфітэатры пачаўся адзін з самых адказных этапаў - мантаж сцэны. Тоны гукавога і светлавога абсталявання і ўсё для грандыёзнага шоу! Адкрые канцэртную праграму на галоўнай сцэне легендарнага форуму мастацтваў творчы вечар групы "Аўра" з удзелам знакамітых гасцей. Яркімі фарбамі будзе напоўнены канцэрт урачыстага адкрыцця. І, вядома, у амфітэатры прагучаць лепшыя галасы Саюзнай дзяржавы, залатыя хіты, выступяць каманды КВЗ, а таксама праспяюць узыходныя зоркі - удзельнікі міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.