Святлана Алейнікава: У аснове новага праекта Канстытуцыі Беларусі ляжаць базавыя каштоўнасці, чаканні і запыты грамадства

18 января 2022
Абмеркаванне змяненняў і паправак у Асноўны закон Беларусі працягваецца! У аснове новага праекта Канстытуцыі ляжаць базавыя каштоўнасці, чаканні і запыты грамадства. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі аналітык БІСД Святлана Алейнікава. У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў напярэдадні абмяркоўвалі вобраз будучыні краіны праз прызму Канстытуцыі. Эксперт адзначыла, што вынясенню на грамадскае абмеркаванне праекта Асноўнага закона краіны папярэднічала вялікая работа і сацыёлагаў, і дыялогавых пляцовак  па абагульненні меркаванняў і чаканняў грамадзян.

Як адзначылі эксперты, больш за 7 тысяч водгукаў ужо паступіла ад беларусаў на праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.