У крыпту Усіхсвяцкага храма-помніка была закладзена капсула з зямлёй з месцаў баёў супрацоўнікаў беларускай міліцыі з фашыстамі

22 июня 2021

Сёння ў крыпту Усіхсвяцкага храма-помніка была закладзена капсула з зямлёй з месцаў баёў супрацоўнікаў беларускай міліцыі з фашыстамі і адбыўся малебен. Удзел у ім прынялі супрацоўнікі МУС, курсанты міліцэйскай ВНУ і студэнты гістарычнага факультэта БДУ. Запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да месца, дзе будзе захоўвацца капсула - шкляны сасуд, у які па макулінках сабрана зямля з беларускіх гарадоў і вёсак, дзе міліцыянеры прынялі бой. 

Сёння ў крыпце храма-помніка нашчадкі тых, хто 80 гадоў таму супрацьстаяў фашыстам. І як было адзначана, стратэгічная мэта цяперашняй міліцыі - зрабіць так, каб і праз 20, і праз 30 гадоў былі мір і росквіт.