Мінская вобласць пачынае пастаўкі мясной прадукцыі ў Кітай

21 июля 2017

Дыверсіфікацыя экспарту на ўсходнім вектары. Мінская вобласць пачынае пастаўкі мясной прадукцыі ў Кітай. Гэты напрамак ў знешнім гандлі - стратэгічны. Напрыклад, слуцкія вытворцы гатовы сёння прапанаваць больш за 300 найменняў прадукцыі. Акцэнт у першую чаргу - на натуральнасць. Для гандлю з Кітаем сфарміравана спецыяльная камерцыйная схема паставак і аптымізавана лагістыка.

Новых спажыўцоў знаходзіць і малочная прадукцыя са Слуцка. Геаграфія паставак пашырылася да Германіі, Японіі, Арабскіх Эміратаў і Кітая.