У Клічаўскім раёне выяўлены часткі савецкага бамбардзіроўшчыка

30 января 2015

Гавораць, што ў гады Вялікай Айчыннай ён быў збіты варожай авіяцыяй. Пошукі праходзяць у няпростых умовах - самалёт рухнуў у непраходных балотах.

Прабіраўся за абломкамі і гутарыў з відавочцамі Андрэй Ястрабаў. Спачатку некалькі тон балотнай ціны - і толькі потым удзельнікам пошукавай экспедыцыі атрымоўваецца падняць абломкі абшыўкі. Пазней - металічныя дэталі рухавіка і іншыя фрагменты самалёта.

Па ўспамінах відавочцаў, менавіта тут, у балотах, у 43-44 гадах рухнуў савецкі бамбардзіроўшчык. Праўда, дабрацца да месца стала магчымым толькі зараз - зімой. Калі на балоце ўтварылася метровая ледзяная падушка, можа працаваць і тэхніка, і людзі.

Кожную новую дэталь, паднятую з глыбінь балота, аглядаюць дбайна і асцярожна. Любы выяўлены надпіс можа раскрыць таямніцу экіпажа самалёта, які знік без весткі больш як 70 гадоў назад.

Магчыма, дапамогуць і архіўныя звесткі. Дакументальна пацверджана, што менавіта ў Клічаўскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны функцыянаваў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром, які прымаў самалёты з Вялікай зямлі.

Відавочцы падзей дагэтуль памятаюць тыя страшныя гады, калі жыць прыходзілася ў зямлянках. А па начах - уздрыгваць ад выбухаў бомб. Падалі і збітыя самалёты.

Удзельнікі экспедыцыі лічаць сваім абавязкам падняць з глыбінь клічаўскіх балотаў няхай нават не сам самалёт, але ўсё, што ад яго засталося. Магчыма, калі закончацца пошукавыя працы, стане крыху меншы і спіс салдат, якія зніклі без весткі.