У гаспадарцы Буда-Кашалёўскага раёна пад пагрозай зрыву сяўба азімых культур

25 сентября 2017

Не паспелі або не захацелі: у гаспадарцы Буда-Кашалёўскага раёна пад пагрозай зрыву сяўба азімых культур. Тэхніка, якая павінна зараз працаваць на палях, прастойвае на мехдвары. У чаканні рамонту, за які няма чым плаціць. Грошы маглі б атрымаць за сабраны ўраджай, але яго няма чым адгрузіць пакупнікам. У прычынах і выніках татальнай безгаспадарчасці разбіралася Вольга Халадовіч.

Скончылі ўборачную - скончылі сезон. І гэта нягледзячы на тое, што ў суседніх СВК праца не спыняецца. Тут жа, у ААТ "УваравічыЭліт", дзе пад азімыя адведзены 3 тысячы гектараў, засеялі з нацяжкай толькі 5 % плошчаў. Прычына ў тэхніцы. З пяці машын у рабочым стане толькі адзін пасяўны агрэгат. Пачынаючы з вясны, у гаспадарцы не могуць знайсці на рамонт грошы. На дно цягне доўг амаль у 300 тысяч рублёў.

Уборку кукурузы на сілас тут пачалі літаральна некалькі дзён таму. І тое толькі пасля візіту кантралёраў. Ды і нарыхтоўку кармоў тут вядуць па старых звычаях - закладваюць у капцы.

Элітнае насенне, а сёлета ў гаспадарцы атрымалі добры ўраджай, карыстаецца попытам. На гэтую прадукцыю заўсёды ёсць пакупнікі. Але з-за даўгоў на складзе няма электрычнасці і адгрузка немагчымая.

Мясцовыя ўлады ў курсе праблем аграрыяў. І разумеюць, што сваімі сіламі з сяўбой азімых і нарыхтоўкай кармоў у ААТ "УваравічыЭліт" не справяцца.

Не выключана, што і з дапамогай спецыялістаў суседняй гаспадаркі. Да сяўбы зімавых тут падрыхтаваліся загадзя. Таму і працуюць без прастояў.

Каб дабіцца такіх вынікаў, гавораць кантралёры, неабходны руплівы і адказны падыход да справы. Ён, як паказала праверка, ёсць не ва ўсіх. Таму маніторынг будзе прадоўжаны.