У гаспадарках Мінскай вобласці змагаюцца з выпальваннем сухой расліннасці

12 апреля 2019

Фота- і відэафіксацыя ў лясных масівах! У гаспадарках Мінскай вобласці змагаюцца з выпальваннем сухой расліннасці. Гэта прыводзіць да ўзнікнення лясных пажараў. Ратавальнікі сочаць за сітуацыяй і з паветра: на ўзбраенні - дроны з відэаназіраннем. Ачагі ўзгарання вызначаюць аператыўна. А фотапасткі, усталяваныя ў масівах, дапамагаюць сачыць за парушальнікамі правіл.

Праз адсутнасць ападкаў небяспека ўзгарання сухой расліннасці павышаецца. Сёлета зафіксавана амаль 400 такіх выпадкаў. Галоўная прычына - выпальванне травы і смецця насельніцтвам.