Каля Палаца спорту адкрыецца найбуйнейшы школьны кірмаш

17 августа 2019

Падрыхтавацца да Першага верасня ў адным месцы і купіць усё адразу. Сёння каля Палаца спорту адкрыецца найбуйнейшы школьны кірмаш. Сталічныя ўнівермагі, магазіны і прадпрыемствы прапаноўваюць свае тавары. На некаторую прадукцыю вытворцы абяцаюць зніжкі. Для дзяцей тут арганізуюць гульнявую зону. Дарэчы, кірмаш будзе працаваць і заўтра.