У Іванаве дзверы адчыніў новы дзіцячы сад

20 октября 2013

У Іванаве доўгачаканы падарунак атрымалі амаль дзве сотні маленькіх гараджан. Свае дзверы адчыніў новы дзіцячы сад. Ён разлічаны на 170 дзяцей. Тут ёсць спартыўная зала, басейн, медыцынскі блок з фізіяпрацэдурамі, камп'ютарны клас. З дашкольнікамі працуюць лагапед і дэфектолаг. На будаўніцтва дзіцсада пайшло каля года і крыху больш за 40 мільярдаў рублёў. Варта адзначыць, што ў Іванаве дашкольныя ўстановы не будаваліся амаль 30 гадоў. Улады ўпэўніваюць, што ў 2016 у райцэнтры пабудуюць яшчэ адзін.