Мінск - Прага: новыя бізнес-праекты і дзелавыя ініцыятывы з акцэнтам на міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

2 ноября 2019

Працягваецца візіт дэлегацыі бізнесменаў і дыпламатаў з Чэхіі ў нашу краіну. Напярэдадні госці правялі перамовы з кіраўніцтвам цэнтральнага рэгіёну. Сярод сумесных інтарэсаў - машынабудаванне, энергетыка, сельская гаспадарка. Як адзначылі бакі, тавараабарот Мінскай вобласці з рэгіёнамі Чэхіі з пачатку года склаў 45 мільёнаў долараў. Пры гэтым вектар, на які выходзяць Мінск і Прага, - стварэнне сумесных прадпрыемстваў, а таксама прыцягненне інвестараў.

І сёння, 30.10, дэлегацыя з Чэхіі (а гэта прадстаўнікі 14 кампаній) прыме ўдзел у бізнес-форуме ў Віцебску.