У Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь

18 апреля 2020
У Іерусаліме адбылася адна з найважнейшых падзей хрысціянскага свету. У храме Гроба Гасподняга сышоў Жыватворны агонь. Іерусалімскі патрыярх асабіста моліцца ў кувукліі - капліцы храма. Першымі загараюцца лампада і 33 свечкі - па гадах зямнога жыцця Ісуса. 

Сёлета праз пандэмію каранавіруса службу вырашылі правесці без паломнікаў. Пра гэта заявіла пасольства Ізраіля ў сваім "твітэры". Жыватворны агонь сыходзіць кожны год у суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Пасля сыходжання часцінкі агню развозяць у розныя пункты планеты. Спецрэйсам яго даставяць і ў Беларусь.