У Гродне студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прышчапіліся вакцынай "Спадарожнік V", вырабленай у Беларусі

29 апреля 2021

У Беларусі працягваецца масавая імунізацыя насельніцтва. Прышчэпачныя пункты арганізоўваюць на прадпрыемствах і ва ўстановах краіны. Не застаюцца ўбаку і навучальныя ўстановы. Так, у Гродне прышчапіцца вакцынай "Спадарожнік V", вырабленай у Беларусі, вырашылі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. У шорт-лісце ўжо каля ста чалавек. У першую чаргу ўкол здароўя робяць удзельнікам будаўнічых атрадаў, якія будуць працаваць па ўсёй краіне.

Прыклад для студэнтаў - выкладчыкі ўніверсітэта. Прышчэплівацца ад каранавіруса яны пачалі яшчэ ў лютым. Сёння імунізацыю прайшлі ўжо больш за 400 чалавек.