У Гродне шэсце Дзядоў Марозаў дасць старт навагоднім гулянням

14 декабря 2019
Паўтысячы Дзядоў Марозаў і Снягурак апануюць вуліцы Гродна. Сёння там пройдзе тэатралізаванае шэсце навагодніх чараўнікоў. У парадзе прымуць удзел таксама дзясяткі стылізаваных аўтамабіляў. Стартуе калона на Савецкай плошчы, дзе запаляць ілюмінацыю на адной з самых вялікіх навагодніх ёлак горада.  На гэтае відовішча прыедуць паглядзець рэкордная колькасць замежнікаў. На бязвізавы тур у гэтыя выхадныя зарэгістраваліся звыш 2 з паловай тысяч замежных гасцей.