У гарадскім судзе Мінска пачаўся працэс па гучнай крымінальнай справе

6 июня 2016

Абвінавачаны ў забойстве спартсменкі Юліі Балыкінай поўнасцю прызнаў сваю віну. Сёння ў гарадскім судзе Мінска пачаўся працэс па гучнай крымінальнай справе.

На лаве падсудных Дзмітрый Вішталюк - малады чалавек, з якім у загінуўшай некалі былі блізкія адносіны. Як высветлілася, падставай стала спантаная сварка. Па заяве дзяржабвінаваўцы, забойства было ўчынена з асаблівай жорсткасцю.

Пацярпелая памерла на месцы злачынства. Для таго каб схаваць яго сляды, абвінавачаны вымыў прыладу забойства, завярнуў труп у цэлафан, пагрузіў яго ў машыну ахвяры і вывёз у лес у Смалявіцкім раёне. Аўтамабіль зламыснік кінуў у Жодзіне.

Акрамя забойства і выкрадання машыны, падсуднаму прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле "Крадзеж". Мяркуецца, што пасля трагедыі забойца выкраў каштоўнасці і рэчы загінуўшай амаль на 2 тысячы долараў.