У Гомельскай вобласці пачаліся падтапленні

2 апреля 2018

У асноўным вада на прыватных падворках і некаторых аўтатрасах. Зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі падтаплення дамоў. Супрацоўнікі МНС своечасова адпампавалі ваду.

Заўтра амаль на ўсіх рэках Гомельскай вобласці чакаецца рост узроўню вады. Больш за ўсё - на 8 сантыметраў - за апошнія суткі дадаў Днепр у раёне Рэчыцы і рака Іпуць у раёне Добруша.