Маштабныя стратэгічныя вучэнні Захад-2013 працягваюцца

23 сентября 2013

Сёлета ўпершыню на іх фоне ваенныя навыкі адпрацоўваюць і сілы аператыўнага рэагавання АДКБ. Задачы абсалютна сугучныя сённяшнім вялікім перамовам: процідзеянне тэрарызму і ўмацаванне бяспекі.

Сёння вучэнні ўступілі ў актыўную фазу. Ужо праз некалькі дзён вайскоўцы будуць задзейнічаныя ў маштабнай спецаперацыі. Дарэчы, на вучэннях Захад-2013 салдатам тэрміновай службы і афіцэрам-кантрактнікам кампанію складуць байцы, звольненыя ў рэзерв. У асноўным яны сфарміруюць так званыя стралковыя роты. З асноўнымі задачамі - пошук, блакіраванне і знішчэнне ўмоўнага праціўніка.


Аб тых, хто пакінуў дома жонак, дзяцей, працу і на два тыдні з галавой паглыбіўся ў ваенныя будні, распавядзе Юрый Шаўчук.


Асноўная задача сфарміраванай стралковай роты - гэты ўдзел у стратэгічных беларуска-расійскіх вучэннях Захад-2013. Паводле легенды, рота будуць ажыццяўляць блакіраванне ўчастка, дзе знаходзіцца ДРГ праціўніка. Дарэчы, менавіта зараз адпрацоўкай гэтага пытання вайскоўцы і займаюцца.


А яшчэ стральба з аўтамата, адпрацоўка нарматываў і строгі ваенны рэжым на працягу ўсіх 2 тыдняў службы. Сюды, у ваенную часць 3310, папаўненне з 56 рэзервістаў прыбыло тыдзень таму.


Узроставы кантынгент прызыўнікоў ад 25 да 42 гадоў. Усе салдаты-рэзервісты былі адабраныя невыпадкова. Увага надавалася і таму, як яны ў свой час служылі ў арміі, і таму, чым сёння займаюцца на грамадзянцы. Бо хай і па легендзе, але ўжо праз некалькі дзён ім прыйдзецца абараняць Радзіму ад тэрарыстаў.


Пасля гэтай аперацыі, якая адбудзецца на завяршальнай стадыі стратэгічных вучэнняў Захад-2013, усіх рэзервістаў зноў адправяць у запас. Усяго ў сумесных беларуска-расійскіх манеўрах ад нашай краіны ўдзельнічаюць 10 тысяч вайскоўцаў, прычым частка рэзервістаў ад гэтага ліку даволі вялікая.