У Гомелі разгарнулася рэканструкцыя падзей мая 1945-га

9 мая 2016

У Гомелі на беразе Сожа разгарнулася маштабная рэканструкцыя падзей апошніх дзён мая 1945-га.

Удзельнікі з Беларусі і Расіі ўзнавілі апошнія дні мая 1945 года, калі Чырвоная Армія вяла баі на подступах да Берліна. З крыкам ура савецкія войскі прарваліся скрозь варожы агонь. Не меншую цікавасць у гараджан выклікаў і адкрыты музей ваеннай тэхнікі з легендарнымі паўтаратонкамі, мінамётамі і гарматамі Вялікай Айчыннай.

Сёлета ў Гомелі падчас святкавання задзейнічалі не толькі адкрытыя канцэртныя пляцоўкі, але і кінатэатры, музеі і бібліятэкі. А флешмобы і майстар-класы праходзілі прама на вуліцах горада.