У Гомелі прайшоў відовішчны марафон "Бег на абцасах"

12 сентября 2015

У Гомелі ў рамках святкавання Дня горада тут прайшоў самы відовішчны марафон "Бег на абцасах". Адлегласць у 60 метраў дзяўчынам трэба было прабегчы ў абутку на абцасе не ніжэй за 7 сантыметраў. Па прызнанні ўдзельніц, да гэтага выпрабавання яны ішлі не адзін дзень.

У Дзень горада папулярныя вядучыя тэле- і радыёэфіру, дыджэі і музычныя групы прэзентавалі гамяльчанам і новы рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гомель". Сваё вяшчанне ён пачне ўжо ў канцы верасня. Завершыцца святочная праграма фэстам агню і феерверкам.