У Гомелі прайшоў турнір "За прыгожых дам"

8 марта 2019

Мерапрыемства - традыцыйнае, ужо саракавое. Нязменны арганізатар - Беларускі дзяржуніверсітэт транспарту. За перамогу ў турніры змагаліся 7 каманд розных факультэтаў ВНУ. У кожнай - 5 рыцараў, каралева і не больш як 5 збраяносцаў. На шляху да перамогі былі тры этапы: "Выклік", "Серэнада" і "Паядынак".

Па выніках спаборніцтваў журы ў складзе прыгожых дам вызначыла наймацнейшую каманду, а таксама міс і містара турніру.