Рэпетыцыйнае тэсціраванне: калі і дзе пройдуць тры этапы кантролю ведаў, што неабходна для рэгістрацыі

29 сентября 2022

Сталі вядомыя тэрміны правядзення трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання. Графік апублікавалі на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Першы раз праверыць сябе будучыя абітурыенты змогуць з кастрычніка і да канца снежня гэтага года. Наступны этап стартуе ў студзені 2023 і завершыцца ў лютым. Трэці этап прызначаны ўжо на сакавік-красавік. 

Каб зарэгістравацца, неабходна стварыць свой асабісты кабінет на сайце РІКВ. Унесці свае звесткі і падаць заяўку на ўдзел у тэсціраванні, паказаць форму правядзення, прадмет і мову, таксама месца з датай і часам. Пакуль у краіне вызначаны 12 пунктаў, у тым ліку 4 у Мінску.