У Гомелі прайшоў Пяты форум лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў

28 октября 2014
Мерапрыемства, якое стала традыцыйным, праводзіцца двойчы на год у дні канікул і збірае школьнікаў з усёй вобласці. Тут арганізоўваецца праца ў розных секцыях, асноўная задача якіх - распрацоўка сацыяльных праектаў. Акрамя таго, ва ўдзельнікаў ёсць магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі ўпраўлення адукацыі, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў і журналістамі. Тэмай цяперашняга форуму стала ініцыятыва ў дзеянні.

Жана Ждановіч, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскай вобласці: Наша задача ў рамках падрыхтоўкі да Года моладзі, да 2015 года, які абвешчаны Прэзідэнтам Годам моладзі, дапамагчы дзецям вызначыцца, што сёння можа зрабіць моладзь, якія ў яе паўнамоцтвы.

Нягледзячы на юны ўзрост удзельнікаў, тэмы для абмеркавання самыя сур'ёзныя. Адзін з папулярных кірункаў - пашырэнне фінансавых ведаў. Вынікам працы форуму стане прэзентацыя лепшых маладзёжных ініцыятыў. Увасабляць іх у жыццё хлопчыкі і дзяўчаты будуць у сваіх гарадах разам з дарослымі.