У Футбольным манежы адкрываецца выстава "Ахова здароўя Беларусі - 2021"

18 мая 2021

Штогадовая выстава "Ахова здароўя Беларусі - 2021" адкрываецца сёння ў Футбольным манежы. На пляцоўцы форуму пакажуць сваю прадукцыю і тэхналогіі больш за 150 экспанентаў з шасці краін: Беларусі, Венгрыі, Германіі, Расіі, Украіны і Карэі. Фармацэўтыка, эстэтычная і спартыўная медыцына, артапедыя і рэабілітацыя. Сярод удзельнікаў сусветныя лідары ў вытворчасці медтэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. Каля 50 інавацыйных распрацовак прадэманструе і Акадэмія навук Беларусі. У праграме таксама запланавана абмеркаванне актуальных пытанняў аховы здароўя, дыскусіі, а таксама прэзентацыі і семінары ўдзельнікаў. Выстава прадоўжыцца да 20 мая.