Трэці сезон тэлевіктарыны "Я ведаю!" запускаюць на "Беларусь 1"

11 января 2020
Шоу-віктарына "Я ведаю!" вяртаецца на экраны. Сёння на "Беларусь 1" запускаюць трэці сезон вострасюжэтнай гульні. Гэтым разам тэлевізійны клас пабудавалі ў сценах "Беларусьфільма". Па просьбах гледачоў "Я ведаю!" павялічвае хронаметраж і ўскладняе пытанні. Каб трапіць у супергульню, беларускім эрудытам неабходна даваць правільныя адказы і сабраць як мага больш балаў. 

Гульня стартуе з паралелі 5-х класаў

У бітве інтэлектаў сыдуцца розныя ўзроставыя катэгорыі. Удзельнічаюць у тэлевіктарыне школьнікі з 5 па 11 класы. Дарэчы, менавіта з гульні першых і стартуе трэці сезон.