Сёлета лясгасы Мінскай вобласці сабралі рэкордную колькасць мёду

31 октября 2018

37 тон - на 9 тон больш, чым летась. Што ж, надвор'е такому ўраджаю актыўна спрыяла. Лідар па сборы – Любанскі раён. Для большай прадуктыўнасці летам вуллі вывозяць на палі, дзе шмат духмяных траў і кветак. А па восені пчаліныя сем'і вярнулі на месца зімоўкі, і зараз ўцяпляюць спецыяльнымі падушкамі. Як збіралі бурштын палёў, рэпартаж Наталлі Кезік.

Пчолы адпачываюць, да вясны не турбаваць! У сваіх драўляных доміках насякомыя пасяліліся на зімоўку ў канцы верасня. На гэты час пчаліныя вуллі ўцяплілі падушкамі. Напаўняльнік абавязкова натуральны – лён альбо сена.

Толькі Чэрвеньскі лясгас гэтым летам нарыхтаваў больш за 2 тоны мёду. Гэта ўдвая больш, чым у мінулыя гады. Сабраць рэкордны ўраджай залацістага ласунку атрымалася, у тым ліку, і з-за павелічэння колькасці пчаліных сем’яў.

Усе пчаліныя сем’і летам жывуць у палях. На выязных платформах – месца зімоўкі яны пакінуць у маі, адправяцца збіраць першы мёд. Адразу ж у полі, не перашкаджаючы насякомым, пчаляр у сваім перасоўным доміку зможа сабраць свежы прадукт.

У адрозненні ад пчол зімой не адпачывае. Халодныя месяцы – час нарыхтовак інвентару, напрыклад, сотарамак. Кожная з іх збіваецца ўручную. І толькі ў гэтым лясгасе рамак больш за 3 тысячы штук.

Летам на рамонт і падрыхтоўчыя работы часу не застаецца. Мёд на пасеках збіраюць у рэжыме нон-стоп. Сёлета кожная пчаліная сям'я ў лясгасах вобласці назапасіла 16 кілаграмаў мёду. Агульны ўраджай - рэкордны – 37 тон, у параўнанні з леташнім - плюс 9 тон. Самыя шчодрыя і руплівыя насякомыя - у Любанскім раёне – разам назбіралі пяць тон салодкага бурштыну.

Каб і на наступны год ураджай быў не меншы, пчаляры ўжо цяпер распрацоўваюць маршруты летніх вандровак насякомых, рамантуюць вуллі, каб стварыць камфортныя ўмовы для працавітых сямей. А іх у Мінскай вобласці 2 з паловай тысячы.