Прах Марыі Магдалены Радзівіл будзе перапахаваны на тэрыторыі мінскага касцёла Прасвятой Троіцы

8 февраля 2018

Прах беларускай арыстакраткі Марыі Магдалены Радзівіл, якая праславілася сваёй мецэнатскай дзейнасцю, у прыватнасці - падтрымкай беларускіх школ і беларускамоўных выданняў, будзе перапахаваны на тэрыторыі мінскага касцёла Прасвятой Троіцы на Залатой Горцы. Самая беларуская з Радзівілаў, як называюць мецэнатку, памерла ў 1945 годзе, у Швейцарыі, але ўсё жыццё марыла пра малую Радзіму. Выконваючы волю Марыі Магдалены, яе прамыя нашчадкі прывезлі прах бабулі ў Мінск яшчэ паўгода назад. Да нядаўняга часу урна з прахам захоўвалася ў кальвінскім саборы Кухцічаў у родавым маёнтку. Зараз фамільная святыня выстаўленая ў Чырвоным касцёле Мінска, справа ад алтара. 16 лютага урна з прахам Марыі Магдалены будзе перавезеная ў касцёл Святога Роха і 17 лютага адбудзецца цырымонія яе перапахавання.