Гэтымі днямі Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці ўзмацніла кантроль на дарогах

22 мая 2019

Для эфектыўнага выяўлення парушальнікаў выкарыстоўваюць мотапатрулі. Пад асаблівай увагай вадзіцелі двухколавых транспартных сродкаў. У першую чаргу правяраюць месцы масавага адпачынку ля спартыўных і культурных аб'ектаў. Толькі ў цэнтральным рэгіёне з пачатку года ў ДТЗ пацярпелі 8 чалавек. Асноўная прычына здарэнняў - кіраванне ў нецвярозым стане.

Інспектары нагадваюць вадзіцелям аб неабходнасці быць больш уважлівымі ў населеных пунктах, ля ўстаноў адукацыі і ў дварах, своечасова праходзіць тэхнічны агляд і выконваць хуткасны рэжым.