У Драматычным тэатры Беларускай арміі прэзентавалі кнігу

5 мая 2015

У Драматычным тэатры Беларускай арміі прэзентавалі кнігу “Вы пра нас, сыны, забываць не павінны…” Патрыятычнае выданне падрыхтавалі грамадскія аб’яднанні разам з ветэранамі Ленінскага раёна.  На старонках кнігі - успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Сямён Цароў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: "У гэты дзень успамінаем усе тыя цяжкасці, увесь той цяжар. Але сёння яны адыходзяць у бок. Сёння мы радуемся таму, што мы жывыя. І што патрэбныя свайму народу".

Выданне кнігі склала тысячу экзэмпляраў. Усе ганаровыя госці прэзентацыі атрымалі яе ў падарунак. Выданне перададуць у навучальныя ўстановы і музей Ленінскага раёна.