У Доме міласэрнасці ў Мінску знаходзяцца Дары вешчуноў

19 января 2014

Варта адзначыць, што свята Вадохрышча ў Беларусі сёлета асаблівае. У Доме міласэрнасці ў Мінску знаходзіцца вялікая сусветная святыня - Дары вешчуноў.


Вернікі прыходзяць сюды пакланіцца і, вядома, набраць вадохрышчанскай вады. Сёння да дзвюх гадзін ночы людзей стала менш. А з самай раніцы бясконцым патокам ізноў ідуць пакланіцца святыні. Сярод паломнікаў ёсць і пажылыя людзі, і дзеці да года. Тут кругласутачна дзяжурыць 4 брыгады хуткай дапамогі. Аўтобусы ўжо некалькі сутак не глушаць рухавік для абагравання людзей. Усіх ахвочых частуюць бясплатным чаем.


Нагадаем, рэліквія прыбыла ў Мінск у пятніцу. Пакланіцца святыні можна будзе да 23 студзеня ўключна.


Вялікі рэпартаж пра Дары вешчуноў глядзіце сёння вечарам У цэнтры ўвагі.